ТАДЖЫ́КСКАЯ МО́ВА,

адна з іранскіх моў (паўд.-зах. група). Мова таджыкаў, афіц. мова Таджыкістана. Пашырана ва Узбекістане, Афганістане, Іране, часткова ў Кіргізіі і Казахстане. Мае дыялектныя групы: паўн. (гаворкі Бухары і Самарканда, Ферганскай даліны, Ура-Цюбе, Пенджыкента і інш.), цэнтр. (верхнезераўшанская), паўд. (каратэгінскія, кулябскія, рогскія і бадахшанскія), паўд.-ўсх. (дарвазская). У сучаснай літ. Т.м. 6 галосных, 24 зычныя; націск дынамічны, пераважна на апошнім складзе. Паводле грамат. ладу належыць да аналітычных моў. Літ. Т.м. ўзыходзіць да класічнай персідска-таджыкскай мовы (9—15 ст.) — адзінай крыніцы для тых, хто гаворыць на персідскім, таджыкскім і афганскім дары. Першыя пісьмовыя помнікі на арабскай графіцы. Пісьменства Т.м. ў Таджыкістане на аснове кірыліцы.

Літ.:

Соколова В.С. Фонетика таджикского языка. М.; Л., 1949;

Расторгуева В.С. Опыт сравнительного изучения таджикских говоров. М., 1964;

Ефимов В.А. Расторгуева В.С., Шарова Е.Н. Персидский, таджикский. дари // Основы иранского языкознания: Новоиран. языки. М., 1982.

т. 15, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)